Так называецца святочная праграма для дзяцей, якую падрыхтаваў дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.
Что цікавага будзе на ялінцы ў класіка беларускай літаратуры?
Па-першае, майстар-класы на любы густ. Цябе навучаць рабіць вечны каляндар, елачныя цацкі, калядныя паштоўкі.
Па-другое, у музеі пакажуць некалькі лялечных прадстаўленняў: «Як звяры зіму сустракалі…», «Як кот звяроў напалохаў», «Разумны ўнучок». Так што бяры з сабой малых брата ці сястру.
Па-трэцяе, у праграме еvent-гульня «CinemaScope» – гульня-спаборніцтва на лепшы кароткаметражны ролік «Як бы Якуб Колас адзначаў Новы год ў ХХІ стагоддзі».
А 27 снежня а 12-й гадзіне ў Доме-музеі народнага паэта адбудзецца «Калядная ялінка». На свяце цябе чакаюць незвычайныя персанажы, розныя забавы ды гульні. Да таго ж ты зможаш паглядзець, як абсталяваны гасцінны дом Якуба Коласа. Усе ўдзельнікі ялінкі атрымаюць падарункі!
Колькі каштуе?
Лелечнае прадстаўленне – 1 рубель з чалавека;
Майстар-клас – 2 рублі 70 капеек з чалавека;
Еvent-гульня – 2 рублі з чалавека;
«Калядная ялінка» – 2 рублі з чалавека.
Прыходзь бавіць час з сям’ёй і сябрамі!