Я – ціхмяная лодка. Вершы маладой паэткі!

2825
0

Ольга Никитенко

2019-11-06
Аб аўтары: Вольга Івалга (Нікіценка) – сямнаццацігадовая паэтка з Віцебска. Паглыблена вывучаю беларускую мову, вучуся на перакладчыцкім факультэце МДЛУ. Лаўрэат міжнароднага літаратурнага конкурсу “Першацвет”(2019), уладальніца Гран-пры на конкурсе БрамаМар-юні ў намінацыі Паэзія, пераможца іншых конкурсаў. Рыхтую да выдання дэбютную кнігу "Сузор'е птушкі".

 

Верасень

 

Уваходжу ў твой край, восень, як ідуць здавацца ў палон,
на размытых дарогах згубіўшы сляды веры.
Я - ціхмяная лодка. І што б у снах ні было,
я, прыгнаная сіверам, б'юся ў халодны бераг.

Уваходжу ў твой скіт, восень, як стары ссівелы манах
у маленькі сасоннік блізенечка ад кляштара.
Паўтараючы пацеры рупна,
вучуся так
у вялікае неба моўчкі глядзець праз хмары.

Восень, я, што бадзяга, прытомлены ад дарог,
уваходжу ў няпэўны міраж, бы ў чаканы Горад.
І калі ён растае, прамовіўшы свой папрок,
мне застануцца
зоры.

Пуста ў лузе сырым, толькі гул стаіць увушшу,
і туманы навокал, як будучы белы снег.
Там, у краі тваім, мелкі дождж выплёхваў душу
над травой па пояс мне...

Твар твой, восень, дарэмна шукаю сярод палёў
і ў азёрах - начамі, як крылы кажана, цёмнымі.
Скалыхнецца вада, і ціхутка міргнуць у ёй
зоры, зоры сцюдзёныя...


 



Поэтесса

 

Почему-то сегодня лучи холодны и юрки,
И последнее солнце застыло слезой на радужке.
Я читаю стихи неизвестной, забытой бабушки,
И слова осыпаются хрупкостью штукатурки
В старом домике сна между клёнами и дубами.

Она пишет про то, как колышет калитку ветер,
В палисаднике - тишь, и листва небосводы застит.
И я вижу сирень в болезненном фиолете,
Из которой она вырывает осколки счастья.
Так хватают рассвет полувысохшими губами.

Переносит букет в тишину опустевшей спальни,
Пишет строки про сад, про тенистость и обветшалость.
И не смеет подумать про море, мечту и дали.
Просто запах цветов - это всё, с чем она осталась,

Просто хочется петь - только небо застыло в луже.
Держит ручку, как жизнь, как бессмертие и спасенье.
Она пишет стихи, тихо веря, что это нужно.
Засыпает в саду под густой и печальной сенью.

И я вижу сирень через мутную близорукость.
За селом прокричат горделивые петухи...

Не грустите, старушка! И в дом не пускайте вьюгу.
Слышите, я
Читаю
Ваши
Стихи.


 



Світальнае

 

Не адляцець бы на самае донне суму!..
Волкую цемру роспачна п'юць кáні.
Мара адна
Узыходзіць над светам тлумным.
Сэрца маё
Мае колер світання.

Дрэвы трымцяць на сіверы багавіннем,
Ноч уздыхне ды прыцішыць на час гаркоту.

Сонца агністае,
Я цябе бачу там, дзе
Будынкі закрылі спінамі гарызонты!

Дзе паўтаралі: "Нічога не засталося", -
І замірала жыццё, бы ў руінах - вецер,
Прага вышыняў прыйдзе забытай госцяй,
Велічнай моцай сотні дарог расквеціць.



Индия

 

Эти стены вдыхали оранжевый запах Индии
много лет.
В коридоре открыты двери,
и за каждой - солнечное тепло наполняет воздух.
Проходи. Тут непринятых и несчастливых нет,
полюбить - просто,
и солёное море влажно целует косы твои
шёпотом.

Я не знаю, зачем ты сбегаешь из городов.
В синем платье потёртом ты кажешься мне смелее.
Приходи в этот дом - кружевами из сотен снов
он тебя вспоминает,
когда
нестерпимо
далёко ты.

Ветер - ласковый доктор, он горечь твою развеет.

Тут ответ всему - тишина.

Ты вернёшься, когда надоест беспокойный звук -
и слова не рассыплются красочным листопадом.
Звёзды с неба слетят и наколются на траву,
помни, что никогда не останешься ты одна.
Я ведь знаю, как важно
просто молчать
рядом.

Ты прости меня,
если тот огромный закат мы во сне увидели,
и не знает земля золотистых песчаных ливней.
Если в целой Вселенной и нет никакой Индии,
необъятное море не слишком-то и
большое -
я тебе нарисую его на окне,
на твоём любимом.
На усталых обрывках
самого синего
платья.

Радхе, радхе...
Я хочу, чтоб тебе было хорошо, и,
дорогая,
что б ни случилось в мире,
невообразимо
желаю тебе
Счастья.



Папяровае

 

...І быў пакой маленькаю слязой
Сярод кватэр
На тысячным паверсе.
Між крокаў ды шматлікіх галасоў
Лунаў, нібы ў адчайным паднябессі.

А там - дзяўчынка
На шматках папер
Намалявала лепшую сяброўку.
Забыўшы аб пустэчы, аб журбе,
Тулілася шчасліваю галоўкай
Да тварыку, да папяровых рук.

І быццам чула: б'ецца, б'ецца сэрца.
Зусім жывы, амаль сапраўдны
Стук.

Чаму ўсміхацца? А яна - смяецца...

На вокнах птушкі белыя сядзяць -
Сабраліся ды трызняць аб спрадвечным.
І абдымае шчырае дзіця -
Не змяць бы толькі! -
Беленькія плечы.

Не зможа ўсё ж самотная гаркота
Яе малое сэрцайка скрышыць.
Нібыта праз туманы адзіноты
Гарыць святло
У роднаснай душы.

Чытай верш

Чытай
Верш.

Ліхтарным слупам,
Вуліцы
З прахалодай ад сцен будынкаў,
Начному асфальту ў няяркіх агнях-іскрынках
Чытай
Верш.

Голасам гучным, сарваным у вечных сварках,
Моўчкі, вачамі глытаючы цемру паркаў,
Хаваючы ў куртцы
Зорку, яшчэ жывую!

Чытай, калі ласка.
Ты толькі чытай, чуеш?

Крокам па кроку, без страху
І без аглядкі,
Па тратуарах, нябёсах празрыста-вадкіх,
Цераз кустоўі і за гарызонты - пешшу!
Кожны твой вусціш аднойчы паўстане
Вершам...

Нават калі, 

саступіўшы з галоўнай тэмы,
Сэрца, згубіўшыся, квола спытае:
"Дзе мы?" -
Ты не зважай
І наперад глядзі з любоўю.
Кожная горыч - маленькае двухрадкоўе,
Сіняя хмарка на вейцы тваёй
Паэмы.

Чытай
Верш -

Словамі, позіркам, самай патрэбнай справай,
Зведай дарогі, сузор'і, лясы і травы,
З верай спяшайся за марай -
Дзіўной гарэзай!..

І зразумееш, што кожны твой крок -
Паэзія.

 


Присоединяйся к нам в FacebookВКTelegram и будь в курсе свежих новостей!  

Комментарии