Здымі кароткі фільм пра свой горад і едзь у Германію

4945
0
Теги: Новости
2018-04-10

Інстытут імя Гётэ ў Мінску да 6 мая шукае найлепшы кароткаметражны фільм пра твой горад.

Кожны горад мае ўласную гісторыю, славутасці і вядомыя месцы. А што паядноўвае цябе з тваім горадам? Якія асаблівыя месцы ты ведаеш у сваім горадзе? Як выглядае жыццё твайго горада?

Здымі кароткі фільм (не больш за 3 хвіліны) і дашлі яго на адрас электроннай пошты marina.mitkina@goethe.de.

Да свайго электроннага ліста прыкладзі рэгістрацыйны фармуляр. Калі файл будзе занадта вялікім, то ты можаш захаваць яго тут.

Умовы ўдзелу ў конкурсе «Мой горад за 3 хвіліны»:

  • Узровень валодання нямецкай мовай не меншы за A2;
  • узрост ад 14 да 16 гадоў.

Галоўны прыз для пераможцы – стыпендыя для ўдзелу ў моладзевых курсах нямецкай мовы ў Германіі для школьнікаў у перыяд з 5 па 25 жніўня. Стыпендыя ўключае выдаткі на праезд, кошт удзелу ў трохтыднёвых курсах, а таксама кошт размяшчэння ў Германіі.

Комментарии