Робататэхніка, як школьны прадмет: мара ці рэальнасць?

4232
0

Самуіл Алексін

2020-05-01

Улічваючы, што тэхналогіі развіваюцца ўсё хутчэй, нам ні ў якім выпадку нельга застацца ў баку ці адстаць. Менавіта таму я бачу адно з магчымых выйсцяў у тым, каб пачаць вывучаць робататэхніку ў школах. З дапамогай праекта «Першыя» я хачу данесці гэтыя думкі да больш шырокай аўдыторыі.  
 

Сацыяльна-адукацыйны праект «Першыя» праводзіцца кампаніяй А1 пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.    

 


Самуіл Алексін, фіналіст конкурсу яскравых ідэй «Першыя»

 
 Самуіл Алексін, фіналіст конкурсу яскравых ідэй «Першыя»


Я з Мінску, скончваю 11-ы клас. Ёсць дастаткова шмат рэчаў, якія мяне цікавяць. Я вывучаю некалькі замежных моў: ангельская, нямецкая, польская. Але, бадай, найбольш цікавым заняткам для мяне з`яўляецца робататэхніка, якой, дарэчы, я займаюся ўжо дзевяць год. У мяне ёсць пэўныя дасягненні ў гэтай справе. Напэўна самая вялікая перамога адбылася восенню 2019 года: наша беларуская каманда, у якой я быў інжынерам, заняла першае месца на сусветным спаборніцтве First Global Challenge 2019  у Дубаі. Там прымала ўдзел больш за 180 краін свету.
 

 Самуіл Алексін, фіналіст «Першыя»


Робататэхніка мне вельмі падабаецца, таму я планую звязаць сваю будучыню з інжынернай справай.
 

Сэнс маёй ідэі


Тэхналогіі развіваюцца паскоранымі тэмпамі, і ўрэшце ўзнікае наступнае пытанне: як нам па-просту не адстаць у гэтым хуткім развіцці?

На маю думку, адным з самых паспяховых вырашэнняў гэтага пытання з`яўляецца ўвядзенне ў школьню праграму абавязковага прадмета, які будзе вывучаць у тэорыі і на практыцы, як працуюць цяперашнія робаты і іншыя машыны, а таксама, як ствараць гэтую тэхніку.

Я упэўнены, калі ў школах будзе такі занятак, гэта сыграе вялікую ролю ў жыцці як асобных людзей, так і ў цэлым нашай краіны. Такія заняткі дапамогуць вучням развіваць іх крэатыўнае і практычнае мысленне.

Нельга не ўлічваць, што ўрокі робататэхнікі ўжо праводзяцца ў нашай краіне, але іх арганізоўваюць у асноўным IT-кампаніі. Менавіта так з робататэхнікай пазнаёміўся і я. Аднак калі б такія заняткі былі ў школах, гэта дало б большы эфект.

З дапамогай праекта «Першыя» я хачу данесці гэтыя думкі да больш шырокай аўдыторыі. Я ўпэўнены, што гэта можна зрабіць праз публічны выступ на маштабнай моладзевай канферэнцыі TEDxYOUTH@Minsk. Спадзяюся, гэта дасць плен і паслужыць пэўным штуршком да рашучых дзеянняў у гэтым накірунку.
 

 Самуіл Алексін, фіналіст конкурсу «Першыя»



Присоединяйся к нам в FacebookВК и будь в курсе свежих новостей! 

Комментарии