Інстытут Гётэ запрашае цябе на інтэрактыўны фэст

5391
0
2018-09-10

Інстытут імя Гётэ ў Мінску 22 верасня чакае цябе на інтэрактыўным фэсце digital@goethe. Праграма разнастайная і накіравана на ўсіх, хто пачынае альбо працягвае вывучаць нямецкую мову сучаснымі метадамі.

Фэст digital@goethe уключае прапановы як для старажылаў, так і для навічкоў у лічбавым свеце. Ты зможаш запраграмаваць робата-мастака, напісаць лічбавую кампазіцыю, прайсці курс дыгітальнага універсітэта, трапіць у віртуальную бібліятэку будучыні і павучыць нямецкую мову на электронных прыладах. На працягу ўсяго фэста эксперты з Германіі і Беларусі пракансультуюць цябе наконт дыгітальнага вывучэння і выкладання нямецкай мовы.

Сярод экспертаў мерапрыемства: Code Girls Юлія Хофман і Наталі Сантопскі з Лейпцыга, аўтаркі кніг і кіраўніцы семінараў па кодынгу, праграмаванні і дыгіталізацыі, Амелія Голдфус, дызайнерка робатаў і дацэнтка Вышэйшай школы мастацтва і дызайна Бург Гібіхенштайн ў Гале, Фраўкэ Хохбергер, ініцыятарка першай музычнай студыі APP ў Гановеры і вядучая семінараў і трэнінгаў па лічбавай кампазіцыі, а таксама сінці-поп-музыкантка і электронны геній Наталля Куніцкая, вядомая як Mustelide.

Каб паўдзельнічаць у фэсце, трэба да 14 верасня запісацца па телефоне +375 17 237 49 48 альбо па электроннай пошце tatjana.zaharenka@goethe.de. Падрабязнасці шукай у афіцыйнай ФБ групе мерапрыемства.

Комментарии